|
Monday, 23 January 2012 10:54 |
|
Наступны, лютаўскі сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня ПАГОНЯ адбудзецца ў суботу, 11 лютага 2012 году, на Мангэтане, а 6:00 вечара.
Месца правядзеньня сходу: Міжнародны Дом Маракоў, на Мангэтане, пры 15-й вуліцы, недалёка ад Юніян-скўэр. Даезд цягнікамі падземкі L, N, Q, R, W, 4, 5, 6--да станцыі Union Square.
Дакладны адрас: Seafarers and International House, 123 East 15 Street (на скрыжаваньні з Irving Place), New York, NY 10003.
Будынак знаходзіцца на 1 блёк на ўсход ад Юніян-скўэр (і ад Парк Эвэню-Саўт) па 15-й вуліцы, на рагу пры Ірвінг-плэйс (дарэчы недалёка дому, дзе жыў пісьменьнік Ўошынтан Ірвінг). Заля на 2-м паверсе.
|
|
Friday, 16 December 2011 14:05 |
|
У выніку склаўшыхся абставінаў былы Нью Ёрскі аддзел БАЗА на агульным сходзе 10 сьнежня 2011 году быў трансфармаваны ў асобную арганізацыю, якая атрымала наступнае імя па-беларуску: Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне ПАГОНЯ, і па ангельску: Belarusan American Alliance PAHONIA. Грамадская арганізацыя і надалей будзе грунтавацца на прынцыпах Акту 25 Сакавіка 1918 году, падтрымкі беларускай мовы і культуры, дэмакратыі й паразуменьня між амэрыканскім і беларускім народамі.
Студзеньскі сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня ПАГОНЯ адбудзецца ў суботу, 14 студзеня 2012 году, на Мангэтане, а 6:00 вечара.
Месца правядзеньня сходу: Міжнародны Дом Маракоў, на Мангэтане, пры 15-й вуліцы, недалёка ад Юніян-скўэр. Даезд цягнікамі падземкі L, N, Q, R, W, 4, 5, 6--да станцыі Union Square. Дакладны адрас: Seafarers and International House, 123 East 15 Street (на скрыжаваньні з Irving Place), New York, NY 10003.
Будынак знаходзіцца на 1 блёк на ўсход ад Юніян-скўэр (і ад Парк Эвэню-Саўт) па 15-й вуліцы, на рагу пры Ірвінг-плэйс (дарэчы недалёка дому, дзе жыў пісьменьнік Ўошынтан Ірвінг). Заля на 2-м паверсе.
|
|
Tuesday, 06 December 2011 22:51 |
|
У нядзелю, 11 сьнежня на Мангэтане адбудзецца мітынг пратэсту супраць перасьледу апазыцыі й панаваньня дыктатуры Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтыя часы, калі рэжым кідае за краты праваабаронцаў і выкарыстоўвае палітвязьняў як разьменную манэту ў сваіх брудных справах, ламаючы лёсы і здароўе людзей, мы выйдзем сказаць сваё "Не !" дыктатуры, і выкажам салідарнасьць з усімі ў Беларусі, хто змагаецца за вольную Бацькаўшчыну.
Мітынг пройдзе насупраць штаб-кватэры ААН на 1-й Эвэню пры 43-й вуліцы.
Пачатак мітынгу а 12:00 апоўдні.
Прыходзьце падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі !
|
|
|