|
Sunday, 29 January 2012 13:30 |
|
У суботу, 4 ЛЮТАГА 2012 г. адбудзецца мітынг у падтрымку дзеячаў беларускай апазыцыі, што былі кінутыя за краты рэжымам Лукашэнкі. Сярод іх Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Андрэй Саньнікаў, Зьміцер Бандарэнка. Становішча іх у месцах зьняволеньня стала пагаршаецца. Рэжым цісьне на іх, каб выракліся сваіх паглядаў, каб зьвярнуліся да дыктатара Лукашэнкі з прозьбамі аб памілаваньні.
Нажаль, тут у Амэрыцы зусім не вядома пра тое, што сёньня, у 21-м стагоддзі ў цэнтры Эўропы адрaджаецца таталітарызм, варты папярэднікаў з 1930-х і 1940-х гадоў мінулага стагоддзя. Таму мы, прадстаўнікі Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня ПАГОНЯ, хочам выказаць свой пратэст супраць палітыкі рэжыму Лукашэнкі, і падтрымаць апазыцыйных лідараў. Мы заклікаем усіх неабыякавых да падзеяў у Беларусі далучыцца на нашай акцыі пратэсту.
Месца правядзеньня акцыі--на Мангэтане, насупраць штаб-кватэры Аб’еднаных Нацыяў, на 1-Эвэню пры 43-й вуліцы. Адрас: Ralph Bunche Park, First Ave, New York, NY 10017.
Пачатак акцыі—а 1:00 папаўдні, 4 лютага.
Прыходзьце падтрымаць змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі!
|
|
Last Updated on Friday, 03 February 2012 20:35 |
|
Monday, 23 January 2012 10:54 |
|
Наступны, лютаўскі сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня ПАГОНЯ адбудзецца ў суботу, 11 лютага 2012 году, на Мангэтане, а 6:00 вечара.
Месца правядзеньня сходу: Міжнародны Дом Маракоў, на Мангэтане, пры 15-й вуліцы, недалёка ад Юніян-скўэр. Даезд цягнікамі падземкі L, N, Q, R, W, 4, 5, 6--да станцыі Union Square.
Дакладны адрас: Seafarers and International House, 123 East 15 Street (на скрыжаваньні з Irving Place), New York, NY 10003.
Будынак знаходзіцца на 1 блёк на ўсход ад Юніян-скўэр (і ад Парк Эвэню-Саўт) па 15-й вуліцы, на рагу пры Ірвінг-плэйс (дарэчы недалёка дому, дзе жыў пісьменьнік Ўошынтан Ірвінг). Заля на 2-м паверсе.
|
|
Friday, 16 December 2011 14:05 |
|
У выніку склаўшыхся абставінаў былы Нью Ёрскі аддзел БАЗА на агульным сходзе 10 сьнежня 2011 году быў трансфармаваны ў асобную арганізацыю, якая атрымала наступнае імя па-беларуску: Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне ПАГОНЯ, і па ангельску: Belarusan American Alliance PAHONIA. Грамадская арганізацыя і надалей будзе грунтавацца на прынцыпах Акту 25 Сакавіка 1918 году, падтрымкі беларускай мовы і культуры, дэмакратыі й паразуменьня між амэрыканскім і беларускім народамі.
Студзеньскі сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня ПАГОНЯ адбудзецца ў суботу, 14 студзеня 2012 году, на Мангэтане, а 6:00 вечара.
Месца правядзеньня сходу: Міжнародны Дом Маракоў, на Мангэтане, пры 15-й вуліцы, недалёка ад Юніян-скўэр. Даезд цягнікамі падземкі L, N, Q, R, W, 4, 5, 6--да станцыі Union Square. Дакладны адрас: Seafarers and International House, 123 East 15 Street (на скрыжаваньні з Irving Place), New York, NY 10003.
Будынак знаходзіцца на 1 блёк на ўсход ад Юніян-скўэр (і ад Парк Эвэню-Саўт) па 15-й вуліцы, на рагу пры Ірвінг-плэйс (дарэчы недалёка дому, дзе жыў пісьменьнік Ўошынтан Ірвінг). Заля на 2-м паверсе.
|
|
|