|
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне запрашае ўсіх беларусаў на традыцыйную
29-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі,
якая адбудзецца 4-6 верасьня 2010 году
ў горадзе Нью Брансвіку, штат Нью Джэрзі.
Традыцыя Сустрэчаў бярэ свой пачатак ад 1952 году, калі беларусы з ЗША і Канады сабраліся ў г. Ніягара-Фолз, каб абмеркаваць пытаньні каардынацыі дзейнасьці ў справах грамадскіх, палітычных і сацыяльных, і таксама добра правесьці час--наведаць канцэрты, танцы, забавы. Ад таго часу штодва гады беларусы Паўночнай Амэрыкі зьбіраюцца на свае Сустрэчы.
У праграме 29-й Сустрэчы:
4 верасьня— Канфэрэнцыя “Роля эміграцыі ў змаганьні за вольную Беларусь”.
Асобная ўвага—удзел беларусаў Амэрыкі у сёнешнім змаганьні.
Апаўдні—буфэт (Garden State Ballroom).
Адзначэньне 100-годдзя Ларысы Геніюш. Літаратурна-музычная праграма.
Баль Сустрэчы (Regency Ballroom)- забава, танцы. 8:00 вечара.
Квіткі па замове: $55 дарослым, $45 студэнтам
Квіткі пры дзьвярах: $65 дарослым, $55 студэнтам.
5 верасьня—А 10:00 раніцы адбудзецца Сьвятое Набажэнства
ў Царкве Сьв. Божае Маці Жыровіцкае,
Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы,
па адрасе: 9 River Road, Highland Park, New Jersey 08904.
Банкет і канцэрт Сустрэчы,- пачатак а 1-й гадзіне папаўдні.
(Regency Ballroom)
Выступы музыкаў, фальклорных выканаўцаў, мастацкія выставы.
Квіткі па замове: $55 дарослым, $45студэнтам
Квіткі пры дзьвярах: $65 дарослым, $55 студэнтам
6 верасьня—Ад’езд удзельнікаў Сустрэчы.
Месца правядзеньня Сустрэчы: Гатэль Гаят, Hyatt Regency, 2 Albany Street, New Brunswick, NJ 08901.
Даезд з Нью Ёрку да Нью Брасвіку і гатэлю Гаят: аўтобус з аўтастанцыі NY-NJ Port Authority Bus Terminal на 8 Эвэню і 41-й вуліцы (адрас станцыі: 8 41ST Ave, New York, NY 10001, т. 212-564-8484) да горада New Brunswick, прыпынак Hyatt Regency/ 2 Albany Street. Час у дарозе: 50 хвілінаў.
ЗАМОВЫ ДАСЫЛАЙЦЕ ДА 22 ЖНІЎНЯ 2010 г.
Чэкі выпісваць на: Belarusan American Association;
Замовы і чэкі высылаць на адрас:
Mr. I. Grishkevich
262 White Birch Rd.
Edison, NJ 08837
U.S.A.
Замаўленьне месцаў па зьніжаных коштах, калі трэба заначаваць, у гатэлі Гаят: па тэлефоне 732-873-1234, або факсе 732-873-1382, або на сеціўным сайце гатэлю: http://newbrunswick.hyatt.com/hyatt/hotels/index.jsp
Hotel rooms at the Hyatt will be available at a discounted rate of $105 per night if reserved by August 13th. After that date, they will be available at the regular rate of $135.
Кантактныя тэлефоны : Юрка Азарка, 732-560-8610, Віталь Зайка, 718-296-1458.
|