Login Form



Polls

When will Lukashenko lose power?
 

Help us - donate

Help us to fight dictatorship in Belarus.

Who's Online

We have 7 guests online
Home
Сход аддзелу БАЗА-Нью Ёрк, ліпень PDF Print E-mail
Monday, 05 July 2010 08:45

АБ’ЯВА ПРА ЛІПЕНЬСКІ СХОД АДДЗЕЛУ БАЗА-НЬЮ ЁРК

Наступны, ліпеньскі, сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца ў нядзелю, 18 ліпеня 2010 г. у Сэнтрал Парку, а 2:00 папаўдні.

Месца правядзеньня: Mid-Park at 79th Street on the east side of the Turtle Pond, King Jagiello (Jahajla) Monument (across from Belvedere Castle and just south-east from the Great Lawn. To the northeast is Cleopatra's Needle and beyond, the Metropolitan Museum of Art.)

Збор каля помніка каралю і вялікаму князю Старабеларускай дзяржавы Уладзіславу Ягайлу, які ўзначаліў войскі польска-літоўскай дзяржавы ў бітве пад Грунвальдам.


Якраз у гэтыя дні, 15 ліпеня, спаўняецца 600 год перамозе пад Грунвальдам (Дуброўнай), дзе большасьць войска Вялікага Княства Літоўскага—Старабеларускай дзяржавы складалі беларускія ваяры.

 

Last Updated on Monday, 05 July 2010 08:56
 
КУПАЛЬЛЕ--2010 PDF Print E-mail
Saturday, 12 June 2010 05:11
КУПАЛЬЛЕ: Запрашаем разам адзначыць старадаўнюю рамантычную традыцыю КУПАЛЬЛЯ, і правесьці 
незабыўны адпачынак у кампаніі суродзічаў на ўлоньні прыроды. Купальскі вечар пачнецца
з прызначэньня Князя-Купаліша і Купалінкі, якія распаляць вогнішча. Уночы нячысьцікі
выкрадуць Купалінку.
Каб даведацца пра іншыя падзеі і абрады купальскай ночы, далучайцеся да нас.
Пачастуйцеся крупнікам, у склад якога па традыцыі ўваходзяць 27 лекавых траваў.
Можа каму з вас пашанцуе знайсьці сваю папараць-кветку ў гэтую чароўную ноч.

Калі: 18-20 чэрвеня 2010 году (Купальская ноч у суботу 19 чэрвеня).

Дзе: Парк Ward Pound Ridge Reservation у Cross River, NY 10518

Транспарт: Цягніком са станцыі Grand Central да прыпынку Katonah.
Гэта прыкладна гадзіна часу цягніком ад Мангэтану на Metro North, Harlem Line.

Кошт: $25 дарослым, $10 дзецям. Чэкі выпісвайце на Mr. & Mrs. Ryzy з адзнакаю
“Купальле” і дасылайце на адрас:
Piotr & Lena Ryzy
P. O. Box 1952
Ossining, NY 10562
Кантакты: Пётра і Алена РЫЖЫЯ, тэл. (914) 522 - 0742, эл. пошта: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Што будзе: купальскія песьні й танцы на працягу ўсёй ночы, спартовыя спаборніцтвы
й гульні, гатаваньне страваў (прыносьце ежу, грылі там будуць).
Захапіце з сабою:
- беларускія строі ці адзеньне з сымболікай; дзяўчатам – доўгія спадніцы, хлопцам –
доўгія сьветлыя штаны, ня шторты (толькі на час сьвяткаваньня);
- ежу, напоі, спальныя мяшкі, намёты, калі будзеце спаць;
- $8 (з аўта ў незалежнасьці ад колькасьці пасажыраў) за ўезд у парк (бясплатна пасьля
5-й гадзіны вечара).
Арганізатары забясьпечаць пітную ваду і паліва для вогнішчаў і грыляў.
Last Updated on Saturday, 12 June 2010 05:22
 
Чэрвеньскі сход аддзелу БАЗА ў Н.Ё. PDF Print E-mail
Tuesday, 08 June 2010 15:19

Шаноўнае спадарства!

Наступны, чэрвеньскі сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца  ў суботу, 12 чэрвеня 2010 году, пачатак а 6:00 вечара.

Нажаль, загадзя пададзеная ў газэце "Беларус" інфармацыя аб месцы правядзеньня сходу (у Брукліне) аказалася заўчаснай і не адпавядае сапраўднасьці. Сход адбудзецца не ў Брукліне, а на Мангэтане.

Месца правядзеньня сходу: Міжнародны Дом Маракоў, на Мангэтане, пры 15-й вуліцы, недалёка ад Юніян-скўэр. Даезд цягнікамі падземкі L, N, Q, R, W, 4, 5, 6--да станцыі Union Square.

Дакладны адрас:

Seafarers and International House,

123 East 15 Street (at  Irving Place),

New York, NY 10003.

Будынак знаходзіцца на 1 блёк на ўсход ад Юніян-скўэр (і ад Парк Эвэню-Саўт) па 15-й вуліцы, на рагу пры Ірвінг-плэйс (дарэчы недалёка дому, дзе жыў пісьменьнік Ўошынтан Ірвінг). Заля на 2-м паверсе.

Пачатак сходу: дакладна а 6:00 гадзіне вечара, 12 чэрвеня.

Last Updated on Tuesday, 08 June 2010 15:36
 
<< Start < Prev 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Next > End >>

Page 2 of 9